Пры затрыманні ён аказаў супраціў і забіў паліцэйскага.

У Бостане затрыманы адзін з падазраваных у здзяйсненні тэракту падчас Бостанскага марафону, паведамляе РІА Навіны. 

Афіцыйна паліцыя гэтыя звесткі пакуль не пацвярджае, але ў СМІ прасачылася інфармацыя, што менавіта малады чалавек, затрыманы на тэрыторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, і з'яўляецца адным з падазраваных. Па ўсёй бачнасці, мужчына аказаў супраціў, калі яго спрабавалі арыштаваць, пачалася перастрэлка, у выніку якой загінуў адзін паліцыянт. Па наяўных звестках, затрыманы - малады чалавек каля 20 гадоў, еўрапейскай знешнасці.

Другі падазраваны па-ранейшаму застаецца на волі.